У Аўстраліі кот выратаваў дзяцей цаной уласнага жыцця
Здарэнне адбылося ў штаце Квінсленд. Там кот выратаваў гаспадароў ад смяротна небяспечнай змяі цаной уласнага жыцця.
16.02.2021 / 12:06
Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Unilad.
Animal Emergency Service
Двое дзяцей гулялі ў садзе, калі туды прыпаўзла сеткаватая карычневая змяя. Кот па мянушцы Артур неадкладна кінуўся на на яе і забіў.
Праўда, ніхто з людзей не заўважыў, што змяя паспела яго ўкусіць. Пасля бойкі са змяёй кот страціў прытомнасць, аднак неўзабаве прыйшоў у сябе.
Калі на наступную раніцу ён зноў страціў прытомнасць, занепакоеныя гаспадары вырашылі паказаць гадаванца ветэрынару.
Спецыяліст высветліў, што кот губляў прытомнасць з-за ўкусу змяі. Выратаваць жывёлу не ўдалося.