Расіянін-дэбютант Аслан Карацеў прабіўся ў паўфінал Australian Open. Ён жыве і трэніруецца ў Мінску
Малавядомы да гэтага сезона расіянін Аслан Карацеў працягвае рабіць цуды на Australian Open — ён выйграў чвэрцьфінал у 18-й ракеткі турніру балгарына Грыгора Дзімітрава, паведамляе Спорт-Экспрэс.
16.02.2021 / 12:18
Аслан перамог у чатырох сэтах з лікам 2:6, 6:4, 6:1, 6:2.
Прычым Аслан прабіўся ў асноўную сетку Australian Open, выйграўшы кваліфікацыю. І наогул гэта для яго ці не першы вялікі турнір.
Карацеў стаў першым паўфіналістам цяперашняга Australian Open і першым у гісторыі дэбютантам, які выйшаў у паўфінал турніру «Вялікага шлема».
За Australian Open Аслан ужо зарабіў больш за 600 тысяч даляраў.
Ён нарадзіўся ва Уладзікаўказе, але трэніруецца і жыве з 2019 года ў Мінску. Аслан трэніруецца ў беларуса Ягора Яцюка.