Затрымлівалі дачку лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва
Прычыны — невядомыя.
16.02.2021 / 17:37
Кацярына Кастусёва
Дачка і жонка кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва знаходзіліся на лецішчы ў вёсцы Цехцін Бялыніцкага раёна.
Калі прыйшлі праваахоўнікі, то адразу прапанавалі здаць «наркотыкі, зброю і забароненую літаратуру». У выніку ператрусу нічога не канфіскавалі.
«Цяпер Кацярыну павезлі ў пракуратуру Магілёва», — сказаў «НН» Кастусёў. Ён пакуль зусім не разумее, з чым можа быць звязанае гэтае затрыманне.
Кацярыне Кастусёвай 37 гадоў, яна скончыла Акадэмію музыкі, выкладала ў магілёўскай школе музыкі, але была звольненая пасля выбараў 2010 года. Цяпер працягвае займаецца любімай справай, працуе ў адным з дзіцячых цэнтраў Магілёва.
Дапоўнена: жанчыну адпусцілі.