Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі асудзіў учорашнія ператрусы ў праваабаронцаў і журналістаў

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб пракаментаваў учорашнія масавыя ператрусы ў беларускіх журналістаў і праваабаронцаў.

17.02.2021 / 11:50

«Я асуджаю затрыманні, здзейсненыя рэжымам Лукашэнкі ў дачыненні да СМІ і праваабарончых арганізацый, у тым ліку праваабарончага цэнтра «Вясна» і Беларускай асацыяцыі журналістаў — лаўрэата першай канадска-брытанскай прэміі за свабоду СМІ. Гэтыя недарэчныя спробы прыгнесці тых, хто выкрывае парушэнні правоў чалавека, толькі ўмацоўваюць рэжым у статусе ізгоя», — гаворыцца ў заяве Рааба.