«Няхай спыніцца беззаконне». 11 дзеячаў культуры розных канфесій заклікалі хрысціян да агульнанацыянальнай малітвы
Вядомыя людзі Беларусі запісалі зварот да суайчыннікаў.
17.02.2021 / 15:19
«Цемра, якая гадамі памнажалася ў Беларусі, не знікне за імгненне. У гэты няпросты час мы хочам яшчэ мацней маліцца за спыненне беззаконня, за аднаўленне справядлівасці і супакою», — гаворыцца з ім
Яны заклікаюць усіх людзей добрай волі да агульнанацыянальнай малітвы за Беларусь кожны дзень а 21-й гадзіне, а таксама — маліцца за Беларусь на багаслужэннях, асабліва ў пятніцу вечарам.
У звароце зняліся спявак Аляксандр Патліс, акцёры Аляксандр Ждановіч, Павел Харланчук, спевакі Андрэй Лугін, Алёна Палачанская, мастачка Надзя Бука, прадпрымальнік-цясляр Зміцер Дашкевіч, тэлевядучы і мастак Андрусь Такінданг, Вольга Севярынец, оперны спявак Ілля Сільчукоў, каталіцкі святар Вячаслаў Барок.