Украіна працягнула каранцін на два з паловай месяцы

Украіна працягнула каранцін, уведзены з-за пандэміі каранавіруса, да 30 красавіка, такое рашэнне было прынята на пасяджэнні ўрада, піша УНІАН.

17.02.2021 / 15:26

УНІАН

Таксама краіна вернецца да адаптыўнай мадэлі каранціну, калі рэгіёны будуць размеркаваны па чатырох зонах па ўзроўні эпідэміялагічнай сітуацыі: зялёным, жоўтым, аранжавым і чырвоным.

«Рашэнне ўступіць у дзеянне на наступным тыдні, таму ўсе ўкраінцы змогуць з ім азнаёміцца, падрыхтавацца», — паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.

Nashaniva.com