Сіноптыкі: 22 лютага — да + 9, туман
22 лютага ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
22.02.2021 / 07:08
Месцамі туман, раніцай слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер заходні, паўднёва-заходні, слабы. Максімальная тэмпература паветра +2..+7°С, на паўднёвым захадзе да +9°С.
Сёння ў Мінску: пераменная воблачнасць, без ападкаў. Раніцай месцамі па горадзе слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, слабы. Тэмпература паветра раніцай 0..-3°С, днём +4..+6°С, увечары 0..+3°С.