Уначы на праспекце Дзяржынскага разбіўся «Форд»

Каля гадзіны ночы 22 лютага кіроўца на аўтамабілі «Форд» рухаўся па пр. Дзяржынскага з боку зав. Ізвознага ў кірунку пл. Багушэвіча.

22.02.2021 / 07:32

Не даўшы рады кіраванню, 33-гадовы мужчына выехаў за межы праезнай часткі і ўдарыўся ў асвятляльную мачту, паведамляе ДАІ Мінска.

У выніку ДТЗ кіроўца з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Nashaniva.com