Матч гандбольнай Лігі чэмпіёнаў у Брэсце перанесены. У варатара гасцей спынілася сэрца

У сераду ў Брэсце меўся адбыцца матч групавога раўнда гандбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж «Мяшкоў-Брэст» і «Порту».

23.02.2021 / 09:59

Фота ГК «Порту»

Аднак ён перанесены.

Як паведамляе прэс-служба брэсцкага клуба, у галкіпера гасцей Альфрэда Кінтаны на трэніроўцы ў Партугаліі спынілася сэрца. Яго шпіталізавалі, дактары змагаюцца за жыццё спартсмена.

«У гэта цяжка паверыць, — кажа доктар гандбольнай зборнай Партугаліі Аўгуста Роха. — Кінтана — фантастычны спартсмен у плане фізічнай падрыхтоўкі. Але часам у арганізме бываюць збоі».