Калі затрымалі дэсантніка з БЧБ, дзяўчына пайшла і размалявала сцены

Суд Салігорскага раёна разгледзеў крымінальную справу па факце «нанясення графіці палітычнага зместу» на сцены прыпыначнага павільёна, кіёска «Табакерка», КБА і ўласнага дома ў вёсцы Вялікія Заўшыцы.

24.02.2021 / 13:47

Абвінавачаная — мясцовая жыхарка, 21-гадовая Марыя Еўтушэнка. 17 лістапада, пасля таго як быў затрыманы Руслан Акостка, дзяўчына ўзяла фарбу і размалявала сцены.

Суддзя Валерый Рабы прысудзіў дзяўчыне штраф у 150 базавых велічынь (4 350 рублёў), паведамляе spring96.org.

Nashaniva.com