У Брэсце мужчына і жанчына загінулі, учадзеўшы

Днём 24 лютага жыхарцы Брэста патэлефанавалі, каб паведаміць, што яе дачка ў гэты дзень не выйшла на працу. Не датэлефанаваўшыся, маці звярнулася ў міліцыю, паведамляе СК.

25.02.2021 / 10:42

Целы 48-гадовай жанчыны і яе 45-гадовага знаёмага былі знойдзеныя ў кватэры.

СК

Як мяркуецца, іх смерць наступіла ў выніку атручвання чадам.

У мэтах забеспячэння асабістай бяспекі будзьце ўважлівыя і асцярожныя пры эксплуатацыі печаў і газавага абсталявання.

Nashaniva.com