Часопісы «Полымя», «Нёман» і «Маладосць» выведуць з холдынга «Звязды»

Пра гэта заявіў сёння на калегіі Міністэрства інфармацыі кіраўнік ведамства Ігар Луцкі, піша БелТА.

25.02.2021 / 12:29

БелТА

Міністр, у прыватнасці, адзначыў, што сёння друкаваная прэса павінна відазмяняцца: «Неабходна максімальна сысці ад навінавага кантэнту, сканцэнтравацца на расследаваннях, матэрыялах, якія будуць аналізаваць сітуацыю, а не даваць яе адлюстраванне.

Лічу, холдынг «Звязда» павінен памяняць фармат працы: яны павінны вярнуцца ў рэчышча грамадска-палітычнай інфармацыі.

У гэтай сувязі мы пераводзім літаратурныя часопісы «Полымя», «Нёман», «Маладосць» у выдавецтва «Мастацкая літаратура»,— сказаў Ігар Луцкі.