Лідары ЕС дамовіліся пра ўвядзенне сертыфікатаў вакцынацыі. Магчыма, з імі будуць пускаць замежнікаў у краіны Еўрасаюза

Краіны Еўрасаюза дамовіліся аб стварэнні ў найбліжэйшай будучыні лічбавых сертыфікатаў вакцынацыі ад каранавіруса. Пра гэта па выніках сустрэчы кіраўнікоў краін ЕС заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель, піша meduza.io

26.02.2021 / 08:51

Меркель адзначыла, што краіны супольнасці разлічваюць укараніць у сябе адпаведныя сертыфікаты і інтэграваць іх у адзіную сістэму ў найбліжэйшыя тры месяцы.

Меркель адзначыла, што такія пашпарты змогуць зрабіць свабодным перамяшчэнне ўнутры ЕС. Таксама яна выказала здагадку, што, магчыма, наяўнасць такога пашпарта стане падставай для ўезду ў Еўрасаюз жыхароў трэціх краін.

Пазней кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль падкрэсліў, што крытэрыі выкарыстання такіх дакументаў і магчымыя прывілеі для іх уладальнікаў пакуль яшчэ не вызначаныя.