Сабака ў Мінску зашчаміўся ў плоце. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі

Здарэнне адбылося сёння раніцай каля дома па адрасе К. Лібкнехта, 66. Ратавальнікам патэлефанаваў відавочца і распавёў пра сітуацыю.

26.02.2021 / 14:13

Работнікі МНС, што прыбылі на месца здарэння, дзейнічалі наступным чынам.

Ілля Конанаў з дапамогай гідраўлічнага выратавальнага інструмента расціснуў канструкцыю плота, тым самым даўшы магчымасць сабаку самому пакінуць перашкоду.

Фота 112.by