Блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі карцарам
Пра гэта ў фэйсбуку напісаў кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў. Брэсцкі блогер сядзіць у Магілёве, там жа праходзіць і суд
26.02.2021 / 14:26
26 лютага Шанцаў адносіў у магілёўскі ізалятар перадачу для Сяргея, але яе не прынялі, патлумачыўшы, што ён у карцары да 7 сакавіка.
11 лютага над Сяргеем Пятрухіным і Аляксандрам Кабанавым у Магілёве распачаўся суд.