Яшчэ 7 чалавек прызналі палітвязнямі

26.02.2021 / 18:50

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі наступных асуджаных да пазбаўлення волі:

  1. Мікіта Харловіч (асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 295-1, арт. 13, ч.2 арт. 293 КК);
  2. Дзмітрый Цімашэнка (асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК);
  3. Аляксандр Дзяркач (асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па арт. 342, 364, 218 КК);
  4. Юлія Кашаверава (асуджаная на паўтары гады пазбаўлення волі па ч. 1 арт. 339 КК);
  5. Аляксандр Каратчэня (асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі па арт. 363 КК);
  6. Наталля Раентава (асуджаная на восем месяцаў пазбаўлення волі па арт. 364 КК)
  7. Мікіта Залатароў (непаўналетні, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па арт. 13, ч.2 арт. 293, 295-3 КК)

Цяпер у Беларусі 258 палітвязняў.