У Чыжоўцы БМВ спачатку пратараніў агароджу, а потым пашкодзіў іншы аўтамабіль
Здарэнне адбылося ў 17:12 на вуліцы Галадзеда, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
27.02.2021 / 19:57
37-гадовы кіроўца рухаўся па вуліцы Галадзеда ў напрамку вуліцы Ташкенцкай.
Аднак пры павароце направа не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў бардзюрны камень, наехаў на раздзяляльную агароджу.
Далей аўтамабіль выехаў на сустрэчную, дзе ўрэзаўся ў «Форд», які спыніўся на чырвонае святло.
Пацярпелых няма.