Музыкі РСП выйшлі на свабоду пасля 15 сутак арышту
Удзельнікі гурта «Разбітае сэрца пацана» (РСП) выйшлі на волю ў Жодзіне. Яны адбылі 15 сутак арышту пасля затрымання на вечарыне пад Смалявічамі 13 лютага, паведамляе BY_culture.
28.02.2021 / 18:30
Усяго былі затрыманыя чацвёра музыкаў РСП: Дзяніс Тарасенка, Андрэй Восіпчык, Аляксандр Кавалёў, Павел Гарадніцкі.
Адначасова з РСП затрымалі спявачку Валерыю Суравіцкую (LEAR) і музычнага менеджара Улада Лепяшынскага — яны таксама выйшлі на волю.
Нагадаем, 13 лютага на базе адпачынку ў Смалявіцкім раёне супрацоўнікі АМАПа затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрта, на якім выступаў гурт РСП.