Сіноптыкі: 1 сакавіка — да +9
01.03.2021 / 07:07
1 сакавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер заходні слабы да ўмеранага. Максімальная тэмпература паветра +3..+9°С.
Сёння ў Мінску воблачна з праясненнямі. Без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра раніцай 0..+2°С, днём +5..+7°С, увечары +3..+5°С.