У Наваполацку ўначы гарэў рынак, пашкоджана восем павільёнаў

Уначы здарыўся пажар на крытым рынку «Дзісна», што на вуліцы Блахіна.

01.03.2021 / 09:57

Да прыезду ратавальнікаў ліквідаваць узгаранне з дапамогай вогнетушыцеляў спрабаваў вартаўнік, аднак самастойна справіцца ў яго не атрымалася. 

Агнём пашкоджана восем гандлёвых павільёнаў, у чатырох з іх згарэла маёмасць і гандлёвае абсталяванне.

Nashaniva.com