Пад Жабінкай грузавік пераехаў мужчыну, што ляжаў на дарозе

Здарэнне адбылося вечарам 26 лютага ў Жабінкаўскім раёне на 6-м кіламетры дарогі Арэпічы — Сцяпанкі — Сакалова

01.03.2021 / 10:40

Прэс-служба МУС

45-гадовы мужчына ехаў за рулём грузавіка «Вольва» з паўпрычэпам, паведамляе прэс-служба МУС.

Ён пераехаў таксама 45-гадовага мужчыну, які ляжаў на дарозе.

Ад атрыманых траўмаў той памёр на месцы здарэння.

Nashaniva.com