Праціўнікі Пашыняна ўварваліся ў будынак урада, пакрычалі — і сышлі

Натоўп праціўнікаў прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна ўварвалася ў будынак урада ў цэнтры Ерэвана, паведамляе ria.ru.

01.03.2021 / 12:26

Там размешчаны офісы некалькіх міністэрстваў. Апазіцыянеры правялі акцыю ў фае на першым паверсе, заклікаўшы супрацоўнікаў ведамстваў не ўдзельнічаць у мітынгу прыхільнікаў Пашыняна сёння вечарам.

Пракрычаўшы лозунгі з патрабаваннем адстаўкі кіраўніка Кабінета міністраў, яны пакінулі будынак.

Сёння таксама вечарам павінен прайсці і мітынг апазіцыі.

Тым часам Пашынян паўторна накіраваў прэзідэнту Армену Саркісяну ліст з просьбай адправіць у адстаўку кіраўніка Генштаба Аніка Гаспарана.

Nashaniva.com