У Брэсце зачынілася крама нацыянальных сувеніраў «Князь Вітаўт» 

Крама працавала ад 1 мая 2017 года, закрылася — 28 лютага, паведамляе Радыё Рацыя.

01.03.2021 / 12:36

Як паведамляюць яе ўласнікі, гэта звязана з ціскам сілавых і кантрольных органаў. 

11 лютага прайшоў другі суд у справе крамы. Па выніках праверкі краме налічылі штрафаў за парушэнні амаль на 80 тысяч рублёў. Пасля аспрэчванняў сума скарацілася да 23 тысяч.