Мінздароўя: За суткі 961 выпадак каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістраваны 961 выпадак каранавіруса, а выпісана 667 пацыентаў.

01.03.2021 / 12:49

Учора было 1347 выпадкаў.

За ўвесь час, з 27 лютага 2020 года, зарэгістравана 288 267 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 278 661 пацыент.

За ўвесь час памерла 1985 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 10 359 тэстаў (усяго 4 908 397).