Экс-прэзідэнт Францыі Сарказі прысуджаны да года турмы за карупцыю

Былы прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі прысуджаны да трох гадоў турэмнага тэрміну паводле абвінавачвання ў карупцыі і гандлі ўплывам, паведамляе meduza.io.

01.03.2021 / 16:29

Le Parisien

Год з гэтага тэрміну Сарказі павінен будзе правесці ў турме, яшчэ два гады прызначаныя ўмоўна.

Сарказі прызналі вінаватым у тым, што ён спрабаваў з дапамогай подкупу атрымаць ад супрацоўніка касацыйнага суда інфармацыю пра расследаванне нелегальнага фінансавання сваёй прэзідэнцкай кампаніі. Сарказі быў прэзідэнтам у 2007-2012 гадах.

У якасці доказаў абвінавачанне падало ў суд запісы тэлефонных размоваў былога прэзідэнта.

Пракуратура патрабавала прысудзіць Сарказі да чатырох гадоў пазбаўлення волі — двух рэальных і двух умоўных.