У Смалявіцкім раёне сямігадовая дзяўчынка засунула нагу ў гарачую батарэю. Вызвалілі яе з дапамогай мыла

Здарэнне адбылося вечарам 1 сакавіка ў вёсцы Зарэчча, паведамляе 112.by.

02.03.2021 / 09:27

Дзяўчынка 2014 года нараджэння гуляла, засунула левую нагу ў радыятар сістэмы ацяплення і самастойна дастаць яе не змагла.

Бацькі самі спрабавалі дастаць ножку дзіцяці, але батарэя была гарачая, нага ацякала і гэтыя спробы былі безвыніковымі.

112.by

Ратавальнікі справіліся без выкарыстання гідраўлічнага інструмента. Адзін з іх (Вадзім Цубер) падняў дзіця і трымаў яе. Гэта дазволіла паслабіць нагу. Далей з дапамогай вадкага мыла ўдалося яе патроху вызваліць.

Стан дзяўчынкі здавальняючы. У меддапамозе яна не мае патрэбы.