Такі лёс

Італьянка, што спазнілася на самалёт Air FranceA330, загінула ў аўтакатастрофе.

10.06.2009 / 13:54

Сталага веку італьянка, што спазнілася на некалькі хвілін на самалёт A330 авіякампаніі Air France, загінула ў аўтакатастрофе.

Жанчына і яе муж адпачывалі ў Бразіліі, адкуль шчасліва вылецелі самалётам, які стартаваў крыху пазней, чым злашчасны лайнер.

Непрыемнасці пачаліся адразу па вяртанні ў Еўропу. Яны не справіліся з кіраваннем на аўтастрадзе Мюнхен — Брэнера. Выратаваць жанчыну не ўдалося.

Самалёт авіякампаніі Air France вылецеў 1 чэрвеня з міжнароднага аэрапорта ў Рыо‑дэЖанейра і меўся прызямліцца ў парыжскім аэрапорце Шарля дэ Голя. Але знік у водах Атлантыкі.