Мінздароўя: За суткі 869 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравана 869 выпадкаў каранавіруса, а выпісаныя 788 чалавек.

02.03.2021 / 14:09

Учора паведамлялася пра 961 выпадак.

З пачатку пандэміі зарэгістраваныя 289 136 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 279 450 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 1993 чалавекі.

За мінулыя суткі выканана 7125 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 915 522 тэсты.