У Ваўкавыскім раёне ў ДТЗ загінулі немаўля і яго тата

Здарэнне адбылося сёння днём на аўтадарозе Р-66. «Сітраэн» выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з «Фальксвагенам», паведамляе СК.

02.03.2021 / 14:32

Фота СК

У выніку ДТЗ 21-гадовы кіроўца «Сітраэна» і яго нованароджаная дачка загінулі на месцы. Жонка дастаўлена ў бальніцу ў цяжкім стане.

26-гадовы кіроўца «Фальксвагена» ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.

Фота СК