Ілан Маск збіраецца будаваць горад

Заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск заявіў аб планах па стварэнні новага горада ў штаце Тэхас. Пра гэта бізнэсмен напісаў у Twitter.

03.03.2021 / 07:42

Паводле Bloomberg, гаворка ідзе аб перайменаванні тэхаскай вёскі Бока-Чыка, дзе знаходзіцца касмадром карпарацыі SpaceX. Выданне піша, што на мінулым тыдні суддзя акругі Кэмеран Эдзі Трэвіна, які паводле мясцовых законаў павінен ухваліць перайменаванне, заявіў, што адпаведнага запыту ад кампаніі пакуль не паступала.

У снежні 2020 года паведамлялася аб пераездзе Маска з Крамянёвай даліны ў Тэхас. Да гэтага бізнэсовец раскрытыкаваў абмежаванні, звязаныя з пандэміяй у Каліфорніі, ён адзначыў, што гатовы нарошчваць дзейнасць у Тэхасе. У пачатку таго ж месяца Маск выставіў на продаж сваю нерухомасць у Каліфорніі. Ён заявіў, што «маёмасць цягне ўніз».

Акрамя таго, у ліпені 2020 года заснавальнік Tesla заявіў аб будаўніцтве ў Тэхасе новага завода па вытворчасці элетрамабіляў.

Nashaniva.com