У Навагрудку затрымалі пісьменніка Міхася Зізюка

3 сакавіка ў Навагрудку затрымалі пісьменніка Міхася Зізюка. Яго пакінулі ў ізалятары да суда. Прычыны затрымання пакуль невядомыя, паведамляе «Радыё Свабода».

04.03.2021 / 07:41

Міхась Зізюк нарадзіўся ў Лельчыцкім раёне на Гомельшчыне. Працаваў у райаддзеле міліцыі, скончыў Акадэмію МУС Беларусі і атрымаў кваліфікацыю юрыста. Апошнім часам быў індывідуальным прадпрымальнікам.

Пісаць Міхась Зізюк пачаў у сярэдзіне 2000-х. Піша на беларускай і рускай мовах.

Nashaniva.com