У Віцебску патрабуюць працягнуць кантракт з доктарам Мартавым

Жыхары Віцебска стварылі электронную петыцыю да аблздраву з патрабаваннем працягнуць кантракт загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі БХМД Уладзіміру Мартаву.

04.03.2021 / 09:10

На момант публікацыі пад ёй каля тысячы подпісаў, піша TUT.BY.

Уладзімір Мартаў. Фота Алеся Пілецкага, Tut.by

«Мы лічым, што ў XXI стагоддзі звальненне за праўду бесчалавечна! — адзначаюць аўтары петыцыі. — На наш погляд, гэта было зроблена з той прычыны, што Уладзімір Юр'евіч Мартаў стаў адным з першых дактароў у Беларусі, хто яшчэ ў красавіку 2020 года, калі ўлады запэўнівалі, што ніхто ад COVID-19 у нас не памірае, не пабаяўся заявіць, што праблема ёсць і яна сур'ёзная. Таму мы хадайнічаем аб аднаўленні яго на пасадзе загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі».

1 сакавіка Уладзімір Мартаў атрымаў апавяшчэнне ад адміністрацыі БХМД аб тым, што з 3 красавіка з ім не працягваюць працоўны кантракт — «у сувязі са сканчэннем тэрміну яго дзеяння».

Загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Уладзімір Мартаў у медыцыне 30 гадоў.

Nashaniva.com