Жыхара квартала «Пірс», у якога за нацыянальны сцяг на балконе забралі машыну, затрымалі і будуць судзіць
На Іллю Квачэнку, жыхара квартала «Пірс», што ў Мінскім раёне, сёння раніцай склалі пратакол паводле артыкула 24.23 (Пікетаванне на балконе) і заўтра будуць судзіць у судзе Мінскага раёна. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Валянціна, піша «Радыё Свабода».
04.03.2021 / 12:43
Цяпер Ілля знаходзіцца ў РУУС Мінскага раёна, куды ён пайшоў па павестцы; пасля яго павязуць у ІЧУ Мінскага раёна.
Увечары 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ з невядомых прычын эвакуявалі аўтамабіль Іллі з ягонай уласнай паркоўкі пад домам.
Ілля некалькі месяцаў таму вывесіў на балконе бел-чырвона-белы сцяг і адмаўляўся яго здымаць.
3 сакавіка ранкам супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго дадому, адключылі святло і пакінулі пад дзвярыма павестку ў РУУС.