Эксперты ЕС: Беларусь павысіла бяспеку БелАЭС у ключавых галінах

04.03.2021 / 15:45

Эксперты Еўрапейскай групы рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі па выніках візіту на Беларускую АЭС прыйшлі да заключэння, што Мінск павысіў бяспеку станцыі ў ключавых галінах. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным у чацвер папярэднім дакладзе групы, піша ТАСС.

«У папярэднім дакладзе робіцца выснова, заснаваная на наяўнай інфармацыі і наведванні аб'екта, што быў дасягнуты прагрэс у разглядзе ўсіх рэкамендацый, якія тычацца сямі прыярытэтных пытанняў», — адзначаецца ў ім.

Nashaniva.com