БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ізалятара

4.03.2021 / 18:56

Nashaniva.com

Палітычную блогерку Вольгу Такарчук адпусцілі з ІЧУ пад падпіску, паведамляюць праваабаронцы.

Блогер Вольга Такарчук, якая вядзе свой YouTube-канал, была затрыманая 2 сакавіка ў сябе ў кватэры.

Папярэдні раз Такарчук затрымалі 25 студзеня — тады муж Вольгі Дзмітрый растлумачыў, што жонку затрымалі на 72 гадзіны за адзіночны пікет, падчас якога яна выпускала шарыкі з акна.

На канале Вольгі Такарчук — больш за 30 тысяч падпісчыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула