Лукашэнка: Каб у нас была дыктатура, я б забараніў у Мінску ездзіць на аўтамабілі — толькі на ровары

Пра гэта ён заявіў падчас наведвання завода «Мотавела», піша БелТА.

05.03.2021 / 13:06

БелТА

«Калі б у нас была сапраўдная дыктатура, я б наогул забараніў па Мінску ездзіць на аўтамабілі — толькі на роварах. Вось гэта было б выдатна. Але гэта немагчыма», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што ён «прыхільнік» развіцця вытворчасці ровараў у краіне і веласіпеднага спорту.

«Бо ён даступны ўсім», — растлумачыў Лукашэнка.