У Расіі пачынаюць вакцынацыю «Эпіваккаронай»

Масавая вакцынацыя пачнецца з другой паловы сакавіка. Вакцына распрацавана навуковым цэнтрам «Вектар».

05.03.2021 / 15:52

ТАСС

Раней стала вядома, што «Эпіваккарона» атрымала дазвол на выкарыстанне сярод жыхароў Расіі, якім больш за 60 гадоў. Вакцына прайшла адкрытае клінічнае даследаванне трэцяй і чацвёртай фаз сярод пажылых людзей, паказаўшы імунагеннасць і высокую бяспеку для пенсіянераў, паведамляе lenta.ru.

«Эпіваккарона» стала другой вакцынай, зарэгістраванай у Расіі для прафілактыкі кавіду.

Першай вакцынай стаў «Спутнік V», распрацаваны цэнтрам імя Гамалеі. Менавіта ім прышчапляюць у Беларусі і будуць разліваць на «Белмедпрэпаратах».