Красоўкі-хінкалі ад Канье Уэста раскупілі за хвіліну

07.03.2021 / 19:08

Новую пару абутку ўласнага брэнда рэпера і дызайнера Канье Уэста Yeezy раскупілі менш чым за адну хвіліну. Пра гэта паведамляе Page Six. Гаворка ідзе пра высмеяныя за падабенства з грузінскімі хінкалі белыя красоўкі 450 Cloud White. Абутак выраблены з лёгкага сеткаватага матэрыялу светла-шэрага колеру і зацягваецца шнуркамі.

Адзначаецца, што як толькі абутак стаў даступны на сайтах Adidas і YeezySupply.com, фанаты маркі тут жа пачалі афармляць заказы. Першапачатковы кошт красовак складае 200 даляраў, аднак на другасным рынку мадэль перапрадаюць ужо больш за 900 даляраў.

Карыстальнікі Twitter пачалі абмяркоўваць «вокамгненны» рэліз красовак: «Выхад Yeezy 450 быў нейкім глупствам. 15 хвілін ты знаходзішся «ў зале чакання», старонка абнаўляецца сама па сабе, пакуль красоўкі не будуць цалкам раскупленыя», «рэліз быў а 7-й раніцы, усе пары распрадалі да 7.01. Людзі ненавідзелі гэты абутак увесь год, але ніколі не праяўлялі такую энергію, як у дзень выпуску Yeezy 450», — пісалі яны.

А яшчэ ў траўні мінулага года згаданыя красоўкі высмеялі ў сетцы за падабенства з грузінскай нацыянальнай стравай і бахіламі.

Nashaniva.com