Першы энергаблок БелАЭС зноў уключаны ў сетку

Пасля выканання рэгламентных работ, прадугледжаных этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі, 8 сакавіка ў 02:14 першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку, паведамляе тэлеграм-канал Мінэнерга.

08.03.2021 / 09:18

Мінэнерга

Ідзе павышэнне ўзроўню магутнасці рэактарнай устаноўкі, адзначаецца ў паведамленні.

Ранейшае адключэнне было 20 лютага.

Nashaniva.com