Цана нафты Brent перавысіла $70 за бараль
Цана на майскі ф'ючарс нафты Brent на Лонданскай біржы ICE перавысіла адзнаку ў $70 за барэль. Апошні раз нафта паўночнаморскай маркі паказвала такую цану ў студзені 2020 года.
08.03.2021 / 09:43
Замір Усманаў, ТАСС
Паводле стану на 2:25 8 сакавіка, кошт ф'ючарса Brent з пастаўкай у маі складаў $70,58. На максімуме бараль каштаваў $70,86, паказаўшы рост больш за 1,8%.
У той жа час кошт бараля нафты маркі WTI на Лонданскай біржы павысіўся да $67,25, рост склаў 1,76%. Гэта найвышэйшы паказчык кошту тэхаскай маркі за апошнія два гады.
Цэны на нафту пачалі ўпэўнена расці ў лютым пасля анамальных маразоў у амерыканскім Тэхасе, якія прывялі да спынення здабычы. Павелічэнню кошту спрыялі аптымізм на рынках з нагоды аднаўлення сусветнай эканомікі ў сувязі з вакцынацыяй ад COVID-19. Усё гэта прывяло да вяртання цэнаў на нафту на дакрызісны ўзровень.
Цікава, што амаль роўна год таму, 9 сакавіка 2020 года, адбывалося рэкорднае падзенне цэнаў на нафту. У нейкі момант цана Brent падала да 31 даляра.