Паглядзіце, каго збіраюцца адправіць ад Беларусі на «Еўрабачанне» ВІДЭА

Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2021» прадставіць гурт «Галасы ЗМеста». Пра гэта паведамляе БТ.

09.03.2021 / 17:36

Ансамбль «Галасы ЗМеста» выконвае з'едлівыя агіткі пра пратэсты, дваровыя чаты, пра Паўла Латушку, Святлану Ціханоўскую, Марыю Калеснікаву і палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Як паведамлялася, Еўрапейскі Вяшчальны Саюз (EBU) разам з галандскімі вяшчальнымі кампаніямі і арганізатарамі конкурсу песні «Еўрабачанне» вырашылі правесці конкурс сёлета ў новым фармаце. Новыя правілы правядзення конкурсу ў Ратэрдаме звязаныя з эпідэміялагічнай сітуацыяй і распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі.

Nashaniva.com