Ці прыйдзе Макей на прыём у расійскае пасольства?

Дыпкорпус адчытаў як выразны палітычны знак з'яўленне Макея 26 мая на прыёме з нагоды Дня незалежнасці Грузіі.

11.06.2009 / 16:49

12 чэрвеня Расія адзначае Дзень незалежнасці. Ці прыйдзе кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей на ўрачысты прыём з гэтай нагоды? Дыпкорпус адчытаў як выразны палітычны знак з'яўленне Макея 26 мая на прыёме з нагоды Дня незалежнасці Грузіі.

Макей рэдка з'яўляецца на публіцы, у тым ліку і ў дыпламатычных салонах. Напрыклад, яго не было на прыёме з нагоды нацыянальнага свята Італіі, нягледзячы на ўсю цеплыню, з якой caro Silvio прыняў Аляксандра Лукашэнкі ў Рыме.

Незалежным СМІ прыйдзецца атрымаць інфармацыю аб прыёме ад імя расійскага дыпламатычнага прадстаўніцтва з трэціх рук: офіс сп. Сурыкава не запрашае на прыём прадстаўнікоў незалежных СМІ.

Мікола Бугай