У Інданезіі аўтобус зваліўся з абрыву, загінулі больш за 20 чалавек

11.03.2021 / 07:55

На захадзе Інданезіі аўтобус са школьнікамі сарваўся ў цясніну, загінулі больш за 20 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

У аўтобусе было, паводле розных звестак, ад 58 да 62 чалавек, сярод іх вучні малодшай і сярэдняй школы, іх бацькі і настаўнікі. Група вярталася з паломніцкай паездкі, крушэнне адбылося ў раёне горада Сумеданг. Кіроўца не справіўся з кіраваннем.

Nashaniva.com