Лат трымаецца, і гэта слушна

11.06.2009 / 18:21

Здавалася б, Латвія тыповы выпадак, пры якім ліберальныя эканамічныя рэцэпты адназначна прадпісваюць: дэвальвацыя. Аднак і кіраўніцтва Нацыянальнага банку краіны, і Еўрасаюз пагадзіліся, што абясцэньванне лата нанесла б шкоду эканоміцы і даверу да фінансавай сістэмы. Таму лат трымаецца, а ЕС і нават МВФ (!), які дзейнічае з вядомым схематызмам - хочаш грошай, выконвай, не хочаш - як хочаш, - пагадзіліся ўзяць краіну на парукі.