Праваабаронцы апублікавалі імёны 25 затрыманых у Новай Баравой і Лебядзіным
11.03.2021 / 08:18
Пералік з 25 чалавек з'явіўся ў тэлеграм-канале «Спісы Акрэсціна». Увечары 10 сакавіка тэлеграм-каналы пісалі пра затрыманні ў Новай Баравой і ў мікрараёне Лебядзіны. Паведамлялася, што з плошчы між Пераможцаў 125 і 127 забралі каля 10-15 чалавек. Большасць затрыманых адвезлі ў Цэнтральны РУУС Мінска.