У Дзятлаўскім раёне ратавальнікі дапамаглі знясіленай казулі, што буксавала на лёдзе
Здарэнне адбылося раніцай 10 сакавіка ў Гезгалах, паведамляе 112.by.
11.03.2021 / 09:01
Вясковец, які рыбачыў на возеры, звярнуўся да ратавальнікаў. Ён паведаміў, што за 200 метраў ад берага знаходзіцца казуля і не можа самастойна перасоўвацца. Людзі не рызыкнулі ісці да яе па тонкім лёдзе.
Ратавальнікі вырашылі не заставацца абыякавымі і адправіліся на дапамогу.
Імаверна, казуля правяла на слізкай ледзяной паверхні таўшчынёй каля двух сантыметраў некалькі гадзін. Стомленая жывёла «буксавала» на месцы, падала і зноў спрабавала ўстаць.
Начальнік змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі №1 Дзятлава Дзмітрый Лянцэвіч, камандзір аддзялення Дзяніс Русін і старшы пажарны Аляксандр Патапаў надзелі гідракасцюмы сухога тыпу, захапілі з сабой выратавальную дошку, вяроўку і накіраваліся да казулі. Хлопцы асцярожна ўзялі знясіленую 40-кілаграмовую жывёлу і вынеслі на бераг. Трохі адпачыўшы, жывёла пабегла ў лес.
112.by
112.by