У Мінску пры рамонце дзіцячага садка загінуў рабочы
11.03.2021 / 10:25
Здарэнне адбылося 10 сакавіка ў 11.38. Абвалілася жалезабетонная пліта (2х3 м) над уваходам у будынак ясляў-сада на вул.Слонімскай, 27А. Ён быў на капітальным рамонце, піша БелТА.
Загінуў 46-гадовы мантажнік. Быў траўмаваны электразваршчык 1977 года нараджэння, ён шпіталізаваны.