У Бабруйскім раёне злавілі нецвярозага кіроўцу школьнага аўтобуса. Ён вёз дзяцей
Здарэнне адбылося 9 сакавіка ў вёсцы Кавалі. Работнікі ДАІ спынілі школьны аўтобус, які перавозіў дзяцей, піша абласная міліцыя.
11.03.2021 / 10:08
Пры паверцы дакументаў інспектар западозрыў, што кіроўца нецвярозы і прапанаваў яму прайсці ў службовы аўтамабіль.
У ходзе далейшай размовы ў машыне стала відавочна, што кіроўца «ўжываў». Мужчына растлумачыў, што выпіваў напярэдадні. Яго агляд паказаў наяўнасць 1,38 праміле.
Кіроўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Разам з ім аштрафаваны і кіраўнік, які дапусціў яго да ўдзелу ў дарожным руху ў стане алкагольнага ап'янення.