Беларуская армія атрымала першую партыю кіраваных ракет «Атака». Што гэта за зброя
У рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй ва Узброеныя Сілы Беларусі паступіла першая партыя кіраваных ракет 9М120 «Атака», паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
11.03.2021 / 10:24
mil.by
Ракета можа прымяняцца як з наземнага, так і паветранага носьбіта. «Атака» абсталявана баявой часткай кумулятыўнага дзеяння і прызначана для паражэння танкаў усіх тыпаў, у тым ліку — з экранамі дынамічнай абароны.
Бронепрабівальнасць ракеты — 800 мм. Тэхнічныя характарыстыкі: калібр — 130 мм, даўжыня — 1830 мм, маса — 49,5 кг, далёкасць стральбы — да 6000 м, максімальная хуткасць палёту — 550 м/с.
У перспектыве Узброеныя сілы Беларусі плануюць цалкам абнавіць арсенал такога ўзбраення.