Учорашні матч ЧБ па хакеі стаў трэцім па працягласці ў гісторыі сусветнага хакея. Каманды згулялі шэсць авертаймаў

Пяты чвэрцьфінальны матч серыі «Гомель» — «Нёман» стаў самым працяглым у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі.

11.03.2021 / 10:39

Hockey.by

«Гомель» і «Нёман» згулялі 169 хвілін 4 секунды. У выніку гродзенцы перамаглі ў 6-м авертайме 2:1. Гульня скончылася каля 2-й гадзіны ночы.

Матч стаў трэцім па працягласці ў гісторыі хакея. Самы працяглы прафесійны матч у гісторыі «Сторхамар» — «Спарта» ў плэй-офе чэмпіянату Нарвегіі-2017 доўжыўся 217 хвілін 14 секунд.

А сустрэча «Дэтройта» і «Манрэаля» ў 1936 годзе працягвалася 176 хвілін і 30 секундаў.

А вось «Гомель» і «Юнацтва» ў сакавіку 2015 года гулялі 165 хвілін 11 секундаў. І гэта ўжо 4-е месца.